5 кастрычніка 2020 года навучэнцы курса 1.9, члены гуртка “Спадчына”, наведалі адзін з найбольш папулярных музеяў краіны - Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. У яго зборы знаходзіцца самая шматлікая музейная калекцыя ў Беларусі – гэта больш за 400 тысяч адзінак захоўвання.
Пад час экскурсіі навучэнцы пазнаёміліся з ўнікальнай калекцыяйскарбаў з розных куткоў Беларусі, каштоўнымідакументамі, старадрукамі. Убачылі слуцкія паясы, калекцыю музычных інструментаў, мэблі, зброі, каштоўнага фарфоравага посуду і многае іншае.
У музеі зараз працуюць часовыя выставы: “Музейныя вандроўкі, “100 гадоў Купалаўскаму тэатру”, “Старонкі гісторыі ДТСААФ” і інш. Цікавым для наведвальнікаў аказаўся і выставачны праект “Ад рымскага дэнарыя до беларускага рубля”.
Навучэнцы пабывалі таксама і ў музеі прыроды.
Матэрыял падрыхтавала выкладчык Доўнар Т.І.
в 11.00 в ауд. 409
состоится день открытых дверей
КОНТАКТЫ
Юридический колледж БГУ,
ул. Комсомольская, 21
г. Минск, Беларусь, 220030
Тел/факс: +375 (17) 397 12 82
Email: college@bsu.by