У рамках працы факультатыва “Спадчына” навучэнцы наведалі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. Гэта адзін з найбольш папулярных музеяў краіны. У яго зборы знаходзіцца самая шматлікая музейная калекцыя Беларусі – гэта больш чым 400 тысяч адзінак экспанатаў.
Мы пазнаёміліся з пастаяннай экспазіцыяй музея, унікальнай калекцыяй кладаў з розных мясцовасцей Беларусі, каштоўнымі дакументамі, у тым ліку з першым Сатутам ВКЛ 1529 г., старадрукаванымі кнігамі, партрэтамі гістарычных дзеячаў розных перыядаў, калекцыяй музычных інструментаў і зброі, каштоўным фарфоравым посудам. Мы убачылі друкавальны станок Гутэнберга, на якім друкаваў Ф. Скарына, пячатку Яна Сабескага, рыцарскія даспехі і інш. Праведзеная экскурсія нам вельмі спадабалася.
Материал подготовила преподаватель Довнар Т.И.
в 11.00 в ауд. 409
состоится день открытых дверей
КОНТАКТЫ
Юридический колледж БГУ,
ул. Комсомольская, 21
г. Минск, Беларусь, 220030
Тел/факс: +375 (17) 397 12 82
Email: college@bsu.by