4 снежня 2021 г. члены патрыятычнага гуртка «Спадчына» у тэатры юнага гледача прагядзелі спектакль “Дзікае паляванне караля Стаха”. Гэта псіхалагічны дэтэктыў паводле аднаіменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча.
Дзеянне аповесці адбываецца ў канцы XIX стагоддзя. Малады вучоны-фалькларыст Андрэй Беларэцкі, збіўшыся з шляху падчас буры, трапляе ў радавы замак Яноўскіх - Балотныя Яліны (Балотныя Елі). Яго прымае гаспадыня замка, спадарыня Яноўская, апошняя прадстаўніца свайго роду. Яна распавядае Беларэцкаму, што род Яноўскіх пракляты з-за здрады, здзейсненага яе продкам, Раманам Старым, на дваццаць пакаленняў. Яна з’яўляецца прадстаўніком дваццатага пакалення, і чакае хуткай смерці, з якой спыніцца і род Яноўскіх.
Даведацца аб дальнейшых падзеях можна паглядзеўшы гэты спектакль. Нам ён вельмі спадабаўся. Тым больш, у канцы спектакля мы зрабілі фотаздымак на памяць з артыстамі тэатра.
Матэрыял падрыхтавала Доўнар Т.І.
КОНТАКТЫ
Юридический колледж БГУ,
ул. Комсомольская, 21
г. Минск, Беларусь, 220030
Тел/факс: +375 (17) 397 12 82
Email: college@bsu.by