Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.

 Экскурсія ў музей Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Экскурсія ў музей Беларускага дзяржаўнага універсітэта

8 лістапада 2022 года навучэнцы курса 1.9, члены гісторыка-патрыятычнага гуртка “Спадчына” здзейснілі экскурсію ў музей БДУ, пад час якой даведаліся шмат цікавага з гісторыі сваёй  «Аlmamater».

Да 1921 года на тэрыторыі Беларусі вышэйшыя навучальныя ўстановы існавалі толькі на кароткіх адрэзках часу і па сутнасці не мелі нацыянальнага характару. Віленскі універсітэт (1803 – 1832) існаваў 29 гадоў і Горы-Горацкі земляробчы інстытут (1948-1963) – 15 гадоў. Станаўленне універсітэцкай адукацыі як сістэмы прыходзіцца на савецкі перыяд.

БДУ адчыніў свае дзверы 30 кастрычніка 1921 года. Першыя заняткі універсітэта праходзілі ў будынку гімназіі К. А. Фальковича і вучылішча. Э. М. Хайкіна. У гісторыю універсітэта будынак былой гімназіі Фальковича ўвайшоў як «Першы дом БДУ» (цяпер будынак гістарычнага факультэта). Тры факультэта расчынілі свае дзверы перад студэнтамі універсітэта: рабочы, грамадскіх навук і медыцынскі. Пазней былі адкрыты педагагічны факультэт, факультэт права і гаспадаркі (1925 год). Зараз вышэйшую адукацыю студэнты атрымліваюць на 17 факультэтах і адукацыйных інстытутах, якія ўваходзяць у структуру БДУ.

Першым рэктарам БДУ быў Уладзімір Іванавіч Пічэта. З 1993 года ў БДУ праводзіцца конкурс на суісканне прэміі імя У. Пічэты ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук. З 2017 года рэктарам БДУ стаў доктар педагагічных навук Андрэй Дмітрыявіч Кароль.

Сёння Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт з'яўляецца вядучым навуковым, адукацыйным, інавацыйным і культурным цэнтрам Рэспублікі Беларусь. Універсітэт выкарыстоўвае свой патэнцыял, заснаваны на найлепшым айчынным і міжнародным вопыце, для задавальнення інтэлектуальных, культурных і сацыяльных патрэбаў і інтарэсаў беларускага грамадства і дзяржавы, спрыяе ўстойліваму развіццю Беларусі.

У мінулым годзе БДУ адзначыў 100-гадовы юбілей.

 

Матэрыял падрыхтавала кіраўнік по ваенна-патрыятычнаму выхаванню Т.І. Доўнар.

 

 

 

 
 

 

 

Дата обновления: 17.04.2024


Курс 1-9     (PDF) (EXCEL)


  Курс 2-9     (PDF) (EXCEL) 


  Курс 2-11    (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-9      (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-11    (PDF) (EXCEL)


 

КОНТАКТЫ

Юридический колледж БГУ,

ул. Комсомольская, 21

г. Минск, Беларусь, 220030

Тел/факс: +375 (17) 397 12 82

Email: college@bsu.by

 

Разработано совместно с jtemplate шаблоны Joomla

Национальный центр правовой информации

 

Яндекс.Метрика