Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.

 Народныя святы і абрады

Народныя святы і абрады

24 лістапада 2022 года у рамках працы гісторыка-патрыятычнага гуртка “Спадчына” з удзелам студэнтаў-практыкантаў было праведзена паседжанне  на тэму “Беларускія святы і абрады”.

Беларускія народныя святы і абрады развiваюць пазнавальныя і iнтэлектуальныя магчымасцi, пашыраюць веды навучэнцаў і далучаюць да нацыяльнай культуры.

Традыцыі на нашай зямлі можна падзяліць на каляндарныя і сямейна-абрадавыя. Да каляндарных традыцый адносяцца такія святы, як Масленіца, Купалле і Каляды. Да сямейна-абрадавых адносяцца вяселле, хрэсьбіны і пахаванне.

Цікавым быў аповед пра Каляды, якія былі галоўным зімовым святам у нашых продкаў. Раней дадзенае свята сімвалізавала пачатак новага года: і сельскагаспадарчага, і сонечнага. Святкаваць Каляды беларускі народ пачынаў з 6 студзеня і сканчаў 19 студзеня (па новым календары). Да Каляд, як і да шматлікіх іншых святах, рыхтаваліся загадзя. Абавязкова рабілі генеральную ўборку ва ўсім доме, стваралі сабе новыя прыгожыя ўборы і ішлі ў лазню, каб старанна памыцца і сустрэць свята чыстымі.

Адным з самых старажытных славянскіх святаў з'яўляецца Масленіца. На календары дадзенае свята ніколі не была адзначана, бо не мела пэўнай даты, святкуецца масленіца за восем тыдняў да Вялікадня. Праз тыдзень пасля Масленіцы пачынаецца Вялікі пост.

Мы даведаліся аб тым, як праходзяць такія святы як Вялікдзень, Купалле, Дажынкі і інш.

Сярод абрадаў, якія маюць глыбокі сэнс – гэта вяселле і  хрэсьбіны. Па сённяшні дзень многія маладыя не адмаўляюцца ад традыцый продкаў.

У заключэнні быў праведзены конкурс эрудытаў “Ці ведаеце вы беларускія святы і абрады”.

 

Матэрыял падрыхтавала кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Доўнар Т.І.

 

 

 

 

Дата обновления: 17.04.2024


Курс 1-9     (PDF) (EXCEL)


  Курс 2-9     (PDF) (EXCEL) 


  Курс 2-11    (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-9      (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-11    (PDF) (EXCEL)


 

КОНТАКТЫ

Юридический колледж БГУ,

ул. Комсомольская, 21

г. Минск, Беларусь, 220030

Тел/факс: +375 (17) 397 12 82

Email: college@bsu.by

 

Разработано совместно с jtemplate шаблоны Joomla

Национальный центр правовой информации

 

Яндекс.Метрика