29 лістапада навучэнцы курса 1-9 наведалі адкрыццё выставачнага праекта "Дарога да міру", прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзя Вялікай Перамогі.
Праект падрыхтаваны ў межах супрацоўніцтва паміж Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Дзяржаўным музеем гісторыі расійскай літаратуры імя У.І. Даля (г.Масква).
Героямі выставачнага праекта сталі пісьменнікі, якія прайшлі дарогамі вайны і пакінулі бясцэнныя літаратурныя сведчанні: Андрэй Платонаў, Булат Акуджава, Васіль Быкаў, Веніямін Каверын, Данііл Гранін, Алесь Адамовіч, Міхаіл Зошчанка, Віктар Астаф’еў, Віктар Някрасаў і Канстанцін Сіманаў.
Навучэнцы змаглі пазнаёміцца з дзевяццю аўтарскімі інсталяцыямі – прасторавымі вобразамі, дапоўненымі фрагментамі мастацкіх твораў і фактамі біяграфій пісьменнікаў, што дазволілі сфарміраваць новы пагляд на знаёмыя старонкі літаратуры і гісторыі.

КОНТАКТЫ
Юридический колледж БГУ,
ул. Комсомольская, 21
г. Минск, Беларусь, 220030
Тел: +375 (17) 397 12 82
Email: college@bsu.by