9 верасня 2025 члены факультатыву “Спадчына” наведалі Беларускі дзяржаўны музычны тэатр, дзе праглядзелі першы нацыянальны балет “Купалле”. Сюжэт балета заснаваны на беларускай народнай творчасці, традыцыях і славянскай міфалогіі. За яго аснову быў узяты славянскі абрад, у якім продкі пакланяліся магутным стыхіям вады, агню і землі. Дзеянне балета адбываецца ў купальскую ноч: пачынаецца на захадзе і заканчваецца досвіткам. Сюжэт ілюструе, як удзельнікі абраду праходзяць своеасаблівае ачышчэнне магутнымі стыхіямі. А таксама вызначаюць выбранніцу, якая прынясе ахвяру магутным стыхіям дзеля таго, каб жыццёвы цыкл працягнуўся.
Трэба адзначыць высокую якасць пастаноўкі, прафесіяналізм артыстаў і прыгажосць дэкарацый і касцюмаў. Балет нам вельмі спадабаўся.
Матэрыял падрыхтавала Т.І. Доўнар
КОНТАКТЫ
Юридический колледж БГУ,
ул. Комсомольская, 21
г. Минск, Беларусь, 220030
Тел: +375 (17) 397 12 82
Email: college@bsu.by