Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.

 Месячнік беларускай мовы і літаратуры

Месячнік беларускай мовы і літаратуры

   На працягу першага восеньскага месяца 2016 года ў каледжы праходзіў традыцыйны месячнік беларускай мовы і літаратуры. Як і летась, у межах мерапрыемстваў сярод навучэнцаў 1 курса быў праведзены конкурс насценных газет, прысвечаных Дню беларускага пісьменства і друку. У гэтым годзе ў ім узяло ўдзел больш за дваццаць пяць навучэнцаў з усіх чатырох груп. Вынікі іх працы, размешчаныя на стэндах на другім паверсе каледжа, зноў выклікалі сур’ёзнае абмеркаванне як сярод навучэнцаў, так і выкладчыкаў. Кожны меў магчымасць падаць свой голас на карысць тых або іншых удзельнікаў конкурса, укінуўшы ў адмысловую скрыначку паперчыну з нумарам газеты. Аднак гэтым разам падлік галасоў ускладніўся тым, што асобныя прэтэндэнты мелі задужа палкіх прыхільнікаў, якія вырашылі падтрымаць «сваіх», укінуўшы значную колькасць аднолькавых паперак з адной лічбай, відавочна напісанай адной рукою. Гэтая прыкрая акалічнасць прымусіла прыцягнуць да ацэнкі бесстаронніх асобаў, студэнтаў 5 курса філалагічнага факультэта БДУ, якія якурат праходзілі пераддыпломную практыку ў сценах каледжа.

   З улікам іх трацейскага суда ў выніку першынство было аддадзена «дуэту» з 496 групы, у складзе Машэда Аляксандры і Ніжнікавай Дар’і. Сярод іншых праектаў іх газета вылучалася не толькі гарманічным спалучэннем крэатыўнага афармлення і насычанай інфармацыйнай часткі, але і, па меркаванні студэнтаў-філолагаў, «гэта проста вельмі прыгожа».

    Другое месца заняла газета з арыгінальным тэхнічным выкананнем навучэнцаў той жа 496 групы Альшаковай Анастасіі, Касцючэнка Дар’і і Лях Хрысціны. «Трыо» засведчыла уласныя «творчыя намаганні, а не толькі бяздумныя тэхнічныя ўменні».

   Трэцяе месца атрымаў «квінтэт», які складаўся з навучэнцаў 296 і 396 груп Строцкай Аляксандры, Чарнавусавай Ірыны, Аноцкай Дыяны, Кажаноўскай Вольгі і Чэрнік Карыны. Плён працы гэтага калектыву студэнтам «проста спадабаўся».

Віншуем пераможцаў!

   У выглядзе своеасаблівага заахвочвання мы лічым неабходным змясціць на сайце каледжа фотаздымкі ўсіх удзельнікаў конкурса, першакурснікаў з прадуктамі іх інтэлектуальнай і эстэтычнай дзейнасці ў руках, а таксама другакурснікаў, якія парупіліся да 85-годдзя Ніла Гілевіча аформіць газеты, прысвечаныя жыццю і творчасці юбіляра.

   Дзякуй усім за творчую працу.

 

 

 

 

Дата обновления: 17.04.2024


Курс 1-9     (PDF) (EXCEL)


  Курс 2-9     (PDF) (EXCEL) 


  Курс 2-11    (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-9      (PDF) (EXCEL)


  Курс 3-11    (PDF) (EXCEL)


 

КОНТАКТЫ

Юридический колледж БГУ,

ул. Комсомольская, 21

г. Минск, Беларусь, 220030

Тел/факс: +375 (17) 397 12 82

Email: college@bsu.by

 

Разработано совместно с jtemplate шаблоны Joomla

Национальный центр правовой информации

 

Яндекс.Метрика